Аляксандр Мілінкевіч не пойдзе на прэзідэнцкія выбары (Дапоўнена)
Лідэр кампаніі “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч не будзе балатавацца на пост прэзідэнта. Пра гэта ён паведаміў 17 верасня ў часе прэс-канферэнцыі ў Мінску, інфармуе БелаПАН. Каб патлумачыць сваё рашэнне, палітык нагадаў, што рух "За Свабоду" дамагаўся змены выбарчага заканадаўства, каб выбары ў Беларусі былі сумленнымі, вольнымі і справядлівымі.
"Засвабодаўцы" хацелі, каб прадстаўнікі незалежных кандыдатаў у прэзідэнты лічылі бюлетэні разам з сябрамі выбарчых камісій. Аднак пасля прызначэння даты выбараў кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ніякіх зменаў у заканадаўстве не будзе.
Такім чынам, рэзюмаваў Мілінкевіч, "у нас няма выбараў, а ёсць толькі выбарчая кампанія".
Пры гэтым палітык падкрэсліў, што не заклікае да байкоту выбараў. Па словах палітыка, ён будзе ўдзельнічаць у іх як каардынатар грамадзянскай акцыі "Беларускі выбар". Дамову пра яё 17 верасня падпісалі рух "За Свабоду", Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя" і саюз "За мадэрнізацыю", які ўзначальвае Алесь Міхалевіч.