Амерыканцам да 18 гадоў забаранілі глядзець новы фільм Сашы Барона Коэна

Маладым амерыканцам забаранілі глядзець новы фільм з удзелам брытанскага коміка Сашы Барона Коэна “Бруна”.
Рэйтынг NC-17, прысвоены амерыканскай асацыяцыяй кінавытворцаў, азначае, што маладыя людзі да 18 год не дапускаюцца на прагляд фільма.

Такое рашэнне тлумачыцца празмернай колькасцю адкрытых эратычных сцэн, перадае The Wrap.

Цяпер Коэн стаіць перад выбарам: перамантаваць фільм або пакінуць усё, як ёсць, рызыкуючы страціць істотную частку прыбыткаў.