Амерыканская разведка: Беларусь можа пайсці на паляпшэнне адносін з Захадам

Беларускі ўрад можа пайсці на паляпшэнне адносін з Захадам як "процівагі" кантролю над беларускай эканомікай з боку Расеі. Так сцвярджае ў дакладзе ў амерыканскі Сенат дырэктар нацыянальнай разведкі ЗША Дэніс Блэр. У Дакладзе Д.Блэра гаворыцца, што рэжым Лукашэнкі гатовы разам з Расіяй супрацьстаяць сумесным планам ЗША, Прагі і Варшавы па супрацьракетнай абароне. Але тое, што Расія імкнецца кантраляваць ключавыя сектары беларускай эканомікі, можа паштурхнуць Мінск да паляпшэння адносін з Захадам у якасці процівагі Маскве, паведамляе РІА "Новости".

У дакуменце гаворыцца, што Лукашэнка захоўвае аўтарытарны кантроль над уладай і можа вярнуцца да рэпрэсіўных мер, калі грамадская незадаволенасць у сувязі з пагаршэннем эканомікі выльецца ў пратэсты.

БелаПАН