Андрэй Касціцын дагнаў Цыплакова па закінутых шайбах у чэмпіянатах НХЛ
Форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын дагнаў найлепшага беларускага снайпера Ўладзіміра Цыплакова па колькасці шайбаў, закінутых у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ. Як паведамляе БЕЛТА, Касціцын мінулай ноччу зарабіў 2 бамбардзірскія балы ў хатнім пераможным матчы з "Атавай". Дарэчы, гульня скончылася перамогай "Манрэаля" - 4:3.
Зараз у абодвух форвардаў па 69 галоў. Праўда, гульнявая кар'ера Ўладзіміра Цыплакова ў НХЛ завяршылася ў 2001 годзе. А ў 25-гадовага Андрэя Касціцына кар'ера яшчэ далёкая да завяршэння.
Агулам у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ Андрэй згуляў 250 матчаў, у якіх набраў 145 ачкоў. На рахунку Ўладзіміра Цыплакова за пяць сезонаў у НХЛ было 170 балаў за 331 матч.