Андрыеўскі: У нас няма такіх таленавітых гульцоў, як у Расіі і Канадзе
Чацвёртае паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У мінулую суботу “зубры” на сваёй пляцоўцы саступілі маскоўскаму "Спартаку" — 2:5.
Шайбы ў нашых на рахунку Андрэя Міхалёва і Каспарса Саўліеціса. На пасляматчавай канферэнцыі трэнер “Дынама” Аляксандр Андрыеўскі адзначыў:
"Дапускалі дзіцячыя памылкі. Майстэрства саперніка было вышэй. Такое адчуванне, што зверху наогул не так ідзе. Тэхнічны брак, кідкі не такія моцныя, недастатковая гульнявая дысцыпліна даюць у сукупнасці такі вынік. Сёння гулялі нашмат лепш, чым з “МУС”, два перыяду выглядалі нядрэнна, але дапусцілі дзве памылкі ў трэцім перыядзе. Якое выйсце? Толькі праз працу, не апускаючы галаву і рукі. У нас няма такіх таленавітых гульцоў, як у Расіі і Канадзе".
Як нагадаве БелаПАН, 15 кастрычніка "Дынама" пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана выйграла ў "Спартака" ў Мінску — 3:2.
Пасля 25 матчаў на рахунку "зуброў" 30 ачкоў. Каманда займае апошняе месца ў дывізіёне Баброва, 10-е ў Заходняй канферэнцыі і 17-е ў агульнай табліцы. Наступныя тры матчы дынамаўцы таксама правядуць дома: 23 лістапада — з яраслаўскім "Лакаматывам", 26-га — маскоўскім "Дынама", 28-га — санкт-пецярбургскім СКА.