Апазіцыя згадзілася з умовамі мінскіх уладаў

У Мінску завяршылася прэс-канферэнцыя апазіцыйных лідэраў, звязаная з правядзеннем Еўрапейскага маршу. Арганізатары згадзіліся з умовамі Мінгарвыканкама.
З прэс-канферэнцыі перадае наш карэспандэнт Зміцер Траўчук.

“Аргкамітэт Еўрапейскага маршу прыняў рашэнне згадзіцца з прапановамі ўладаў: збор на Акадэміі навук 14 кастрычніка а 14-й гадзіне, далей шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг. Плануецца выступ дэпутатаў Еўрапарламента. Было зазначана, што мерапрыемства будзе мець мірны характар”.

З рашэннем аргкамітэта пагадзіўся і Аляксандр Мілінкевіч, які раней заяўляў, што больш ніколі не пойдзе на Бангалор. Паводле яго слоў, у дадзеным выпадку агульныя інтарэсы куды важнейшыя за ўласныя меркаванні.

Нагадаем, апазіцыя збіралася правесці Еўрапейскі марш на Кастрычніцкай плошчы.