Апазіцыянеры сёння перададуць дэпутатам подпісы супраць адмены льгот

Сёння ў дзень адкрыцця восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў збіраюцца перадаць дэпутатам звароты, падпісаныя дзесяткамі тысяч чалавек па ўсёй краіне.
Людзі патрабуюць ад парламентароў “змяніць сацыяльную палітыку дзяржавы на карысць насельніцтва Беларусі, у прыватнасці перагледзець закон аб адмене сацыяльных гарантый”.

Дакладная колькасць сабраных подпісаў пакуль не абвяшчаецца, бо з рэгіёнаў іх яшчэ падвозяць у сталіцу. Толькі ў Брэсце падчас пікета ў нядзелю былі сабраныя дзве тысячы подпісаў, а ў Пінску – 800 подпісаў.