Аператары сотавай сувязі "БЕСТ" і "Белсел" апынуліся ў крытычнай сітуацыі
У працы аператараў сотавай сувязі "БЕСТ" і "Белсел" складваецца крытычная сітуацыя як з выкананнем паказчыкаў па паслугах сувязі, так і з іх фінансавым становішчам.
Аб гэтым заявіла намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Ларыса Лабковіч. Яна адзначыла, што гадавое заданне па платных паслугах насельніцтву, "БЕСТ" забяспечыў толькі на 13%, "Белсел" — на 58%.
Намміністра ўдакладніла, што заданні гэтым аператарам даваліся, улічваючы, у першую чаргу, іх прапановы.
БелаПАН