Бакіеў праз Лукашэнку папрасіў АДКБ увесці войскі ў Кыргызстан
На нефармальны саміт АДКБ, які прайшоў пад Масквой 8 траўня, прыйшоў ліст былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева з просьбай увесці ў краіну войскі. Яго прывёз кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, піша "Газета.Ru". Бакіеў абгрунтаваў увод вайсковага кантынгенту АДКБ у Кыргызстан неабходнасцю нармалізаваць сітуацыю ў краіне.