Бароўскі дагэтуль у ізалятары, яго справа неўзабаве будзе перададзена ў суд

Генеральная пракуратура Беларусі рыхтуе для перадачы ў Вярхоўны суд матэрыялы крымінальнай справы ў адносінах да былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч. Паводле яго слоў, Бароўскі дагэтуль знаходзіцца пад вартай. Былы кіраўнік “Белнафтахіма” быў затрыманы 29 траўня.

Яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы і наўмысным раскрыцці службовых таямніц. Шкода, якую нанёс Бароўскі, ацэньваецца ў 1,6 мільёна долараў.

“Інтэрфакс”