Барысаўскі БАТЭ выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў

Барысаўскі БАТЭ паспяхова пераадолеў 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. Учора ўвечары ў матчы ў адказ беларусы выйгралі ў Рэйк'явіку ў ісландскага "Валюра" — 1:0.
Аўтарам адзінага гала ўжо на 1-й хвіліне стаў Ігар Стасевіч.

Нагадаем, першая сустрэчы адбылася 15 ліпеня ў Барысаве і таксама завяршылася перамогай БАТЭ — 2:0. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў сапернікам беларускага клуба стане бельгійскі "Андэрлехт".

Першы матч барысаўчане правядуць ужо 30 ліпеня ў Брусэлі, у адказ — 6 жніўня на хатнім стадыёне.

БЕЛТА