Башуру пагражае да трох гадоў зняволення заміж ранейшых двух
Пракуратура ўдакладніла абвінавачанне Міхасю Башуру. Цяпер актывісту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Працэс па яго справе праходзіць у судзе Савецкага раёна Мінску, нагадвае БелаПАН. Башуру вінавацілі ў падробцы дакументаў для атрымання ільготнага крэдыту на будаўніцтва жытла. Сам ён сваёй віны не прызнае. Башура сцвярджае, што даведку пра прыбыткі складаў у адсутнасць на працы бухгалтара і дырэктары кампаніі, дзе ён працуе. Актывіст заяўляе, што не меў ніякага намеру ў падробцы дакументаў.
Цяпер пракуратура вінаваціць Башуру ў тым, што ён падрабіў даведкі для перадачы іх іншай асобе. Раней абвінавачванне сцвярджала, што ён сам падаваў даведкі ў адпаведныя органы.
Цяпер пракуратура вінаваціць Башуру ў тым, што ён падрабіў даведкі для перадачы іх іншай асобе. Раней абвінавачванне сцвярджала, што ён сам падаваў даведкі ў адпаведныя органы.