Беларусь адмовілася ад малдаўскіх вінаў па факсе
Дакумент загадвае кіраўнікам арганізацый-імпарцёраў
алкагольных напояў унесці змены ў дадатак да дамовы з міністэрствам гандлю “ў
частцы выключэння з асартыменту пастаўкі бутыляваных вінаў, у тым ліку пеністых
вінаў з Рэспублікі Малдова”.
Па меркаванні
старшыні Саюза вытворцаў і экспарцёраў малдаўскіх він Георгія Козуба,
радыкальныя захады афіцыйнага Мінска тлумачацца тым, што Малдова спыніла
пастаўкі ў Беларусь віна налівам. З 1 студзеня ў гэтай краіне імпартаваць віно дазволена толькі
вытворцам.
Як паведаміў
Еўрарадыё Алексей Шаўцоў, камерцыйны дырэктар
кампаніі “Класічныя віны”, зараз імпарцёры выкрэсліваюць Малдову з кантрактаў:
“Мы кожны год падпісваем дамову з Міністэрствам гандлю наконт паставак вызначанай колькасці алкагольных напояў, у тым ліку вінаградных він, каньякоў. Там прапісана, ад якіх краін і ад якіх пастаўшчыкоў.
Пасля гэтага ліста мы павінны ўнесці карэктывы ў спіс краін-пастаўшчыкоў віна
шляхам выключэння Малдовы.
Гэта для нас
вельмі сур’ёзна. Малдоўскае віно з’яўлялася нашым асноўным профілем. Пад гэтую
справу выдзяляліся нават працоўныя месцы. Зараз прыходзіцца поўнасцю пераарыентавацца
на захад. Такім чынам, застаецца толькі імпартаваць дастаткова дарагія віна
з іншых рэгіёнаў”.