Беларусь афіцыйна запрасіла прадстаўнікоў АБСЕ назіраць за выбарамі

Міністэрства замежных спраў Беларусі накіравала афіцыйныя запрашэнні міжнародным назіральнікам для ўдзелу ў назіранні за ходам выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, запланаваныя на 28 верасня 2008 года.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МЗС, запрашэнні накіраваныя ў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і Выканаўчы камітэт СНД. Акрамя таго, паведамляе МЗС, "па парламенцкай лініі" запрашэнні назіраць за выбарамі будуць таксама накіраваныя ў Міжпарламенцкую асамблею дзяржаў — удзельнікаў СНД і Парламенцкую асамблею АБСЕ.