Беларус Антон Кушнір заваяваў бронзу на чэмпіянаце свету па фрыстайле
Беларускі спартовец Антон Кушнір стаў уладальнікам бронзавага медалю на чэмпіянаце свету па фрыстайле, які праходзіць у амерыканскім Дзір-Вэллі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У фінале наш суайчыннік паказаў вынік 249,63 бала і падняўся на трэцюю прыступку пастамента пашаны. Чэмпіёнам планеты ў лыжнай акрабатыцы стаў канадзец Уорэн Шоўлдайс (253,66), а срэбра ў кітайскага спартоўца Ці Гунапю (250,95).
Два іншых прадстаўніка Беларусі размясціліся на наступных пазіцыях: Дзяніс Восіпаў - на 5-й (240,80), а Максім Гусцік - на 11-й (178,10).
У спаборніцтвах жанчын беларуска Ганна Гуськова з вынікам 152,99 заняла 9-е месца. Пераможцам жа стала кітаянка Чэн Шу Ан (188,40), срэбра ў яе суайчынніцы Сю Ментао (188,23), а бронза дасталася ўкраінцы Вользе Волкавой (178,59).