Беларусь будзе ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю ў складзе блоку
Краіны мытнага саюзу маюць намер уступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю адзіным блокам, а не асобна. Такую заяву зрабіў намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі Антон Кудасаў. "Прынятае прынцыповае рашэнне, што Беларусь, Расія і Казахстан будуць уступаць у СГА мытным саюзам", — сказаў ён. Паводле Кудасава, інфармацыя пра ўступленне гэтых краін паасобку — непраўдзівая, інфармуе БЕЛТА.