Беларусь далучыцца да стварэння Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб падпісанні пагаднення аб стварэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (КСАР АДКБ). Аб гэтам паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.
"Палітычнае рашэнне аб падпісанні гэтага пагаднення, такім чынам, ужо прынятае", — цытуе яго словы БЕЛТА.

Нагадаем, у чэрвені 2009 года кіраўнік Беларусі адмовіўся падпісваць дакументы па КСАР праз “малочную вайну” з Расіяй. 14 чэрвеня краіны-ўдзельніцы АДКБ падпісалі дамову без Беларусі. Пасля ліпеньскага нефармальнага саміта АДКБ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падпісваць ці не падпісваць дамову аб стварэнні КСАР — гэта яго асабістае пытанне, і ён сам “вырашыць, калі і што падпісваць”.