Беларус Дзяніс Гаража выйграў золата на чэмпіянаце Еўропы па веславанні

Золата выйграў беларус Дзяніс Гаража на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у іспанскай Тразоне. Сёння ён быў першым у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў з вынікам 1.48,259.
На другім месцы француз Мацье Жубель — 1.49,876, на трэцім немец Томаш Вілензек — 1.50,489.