Беларусь і Расія прымуць рашэнне па 100-мільярдным крэдыце цягам месяца
Рашэнне аб даванні Беларусі крэдыту ў 100 мільярдаў расійскіх рублёў будзе прынята на працягу месяца.
Аб гэтым заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Паводле яго слоў, два Мінфіны дамовіліся, што ім патрэбны месяц на разважанне, перадае “Інтэрфакс”.
Адзначым, што 1 красавіка стала вядома, што Расія адмовіла Беларусі ў крэдыце на 100 мільярдаў расійскіх рублёў. Такое рашэнне ў Маскве патлумачылі вялікім аб'ёмам ужо атрыманых крэдытаў.
За апошнія тры гады Расія дала крэдытаў Беларусі ўжо на 3 мільярды долараў. Неўзабаве чакаюцца яшчэ 500 мільёнаў у рамках стабілізацыйнага крэдыту, пасля чаго агульны аб'ём доўгу вырасце да 3,5 мільярдаў долараў.