Беларусь не прасіла ў Расіі новы крэдыт – крыніца ва ўрадзе Расіі

Беларусь не накіроўвала Расеі афіцыйных зваротаў аб прадастаўленні яшчэ аднаго дзяржаўнага крэдыту. Аб гэтым агенцтву РИА “Новости” паведаміла ананімная крыніца ў расійскім урадзе напярэдадні чарговага паседжання савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
“Ні пра якую другую частку крэдыту гаворкі не ішло, пра гэта рана гаварыць”, — заявіў чыноўнік.

Нагадаем, 20 снежня ў Маскве было падпісанае міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні Беларусі крэдыту ў памеры 1,5 млрд долараў.

Пасля падпісання дакумента віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў, што Расія ў 2008 годзе разгледзіць магчымасць “дапамагчы” нашай краіне яшчэ адным крэдытам у памеры да 2 млрд долараў.

Беларускія афіцыйныя асобы яго заяву пакінулі без каментароў