Беларус падазраецца ў крадзяжы 130 млн нумароў крэдытак у ЗША
Міністэрства юстыцыі ЗША паведамляе пра самы буйны ў гісторыі краіны крадзёж нумароў крэдытных картаў. Паводле інфармацыі Reuters, злачынцам удалося завалодаць 130 млн нумароў крэдытак праз плацёжныя сістэмы некалькіх карпарацый. У здзяйсненні крадзяжу падазраецца жыхар Маямі Альберт Гансалес, двое расіян, а таксама беларус, украінцы, кітайцы і эстонец. Мяркуецца, што ўдзельнікі групы хакераў прадавалі здабытыя нумары крэдытных картаў зацікаўленым асобам і самі здымалі з іх грошы, паведамляе тэлеканал "Вести". Хакерам пагражае да 25 гадоў турэмнага зняволення.
"Гэта самая буйная хакерская аперацыя і аперацыя па крадзяжу персанальных дадзеных, якія калі-небудзь расследаваліся", — паведаміў Мінюст ЗША.
"Гэта самая буйная хакерская аперацыя і аперацыя па крадзяжу персанальных дадзеных, якія калі-небудзь расследаваліся", — паведаміў Мінюст ЗША.