Беларусь памяняе лорда Бэла на лонданскі Інстытут дзяржаўных ідэалогій?
Інстытут дзяржаўных ідэалогій (Лондан) вядзе перамовы з урадам Беларусі наконт кантракту на фармаванне іміджу краіны. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавяла старшы эксперт гэтага інстытута, брытанскі палітолаг Наталля Лешчанка. Лонданскі інстытут сцвярджае, што прапаноўвае не піяр-паслугі, не размяшчэнне матэрыялаў у СМІ, а тое, чаго сур'ёзна не хапіла ў працы лорду Бэлу: стварыць мадэль іміджу Беларусі і доўгатэрміновую стратэгію прасоўвання краіны на Захадзе.
Наталля Лешчанка адзначыла, што ў Адміністрацыі прэзідэнта расце разуменне таго, што працаваць трэба як з мясцовымі, так і з заходнімі экспертамі. Таксама разглядаецца магчымасць стварыць пастаянную змяшаную камісію, якая б займалася пытаннямі іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.
Як паведаміла Лешчанка, сама яна беларуска, адна з трох вядомых на Захадзе беларускіх палітолагаў і адзіны адмысловец у галіне беларускага нацыяналізму — гэтай тэме прысвечаная яе дысертацыя.