Беларус прэтэндуе на залаты кубак у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах

Першы ў гісторыі арабскіх краін чэмпіянат па хакеі на лёдзе пачынаецца ў панядзелак у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. За хакейны кубак, выраблены з чыстага золата, пазмагаюцца чатыры зборныя — гаспадары, каманды Кувейту, Алжыра і Марока. Адзначым, што старшым трэнерам эмірацкай зборнай ужо на працягу васьмі гадоў з'яўляецца былы хакеіст мінскага "Дынама" Юрый Файкоў.

Як паведамляе РИА "Новости", беларус спадзяецца, што першымі арабскімі чэмпіёнамі па хакеі стануць яго выхаванцы. Дарэчы, зборная, якая займе другое месца, атрымае срэбраны кубак. Таксама ўсіх удзельнікаў чэмпіянату, у тым ліку і няўдачнікаў, чакаюць грашовыя прызы.