Беларусь прыпыніла экспарт свініны, за мяжу сёлета адправілі 13 тысяч тон
Беларусь прыпыніла экспарт мяса свініны для больш поўнага задавальнення патрэбаў унутранага рынку. Пра гэта заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў. Паводле яго словаў, на экспарт пастаўлена ўжо 13 тысяч тон свініны –
столькі, “колькі можна прадаць за межы рэспублікі”. Гэтае рашэнне
дзейнічае ўжо тры тыдні.
Інтэрфакс
Інтэрфакс