Беларусь страціць ад расійскіх малочных санкцыяў сотні мільёнаў долараў?

У выніку расійскіх санкцыяў супраць беларускіх малочных прадуктаў нашая краіна можа недалічыцца соцень мільёнаў долараў. Такія лічбы падае расійская газета "Известия". Па звестках выдання, у агульнай структуры "малочнага" экспарту пастаўкі на расійскі рынак займаюць 4-5%. Тым не менш, у Расіі беларускія малочныя тавары займаюць даволі значны сегмент рынку — каля 15%.