Беларусь увяла часовую забарону на ўвоз птушкі з Крыма
Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксандр Аксёнаў.
Такія захады звязаныя з выпадкамі птушынага грыпу, выяўленага днямі ва Украіне. Начальнік упраўлення ветэрынарыі паінфармаваў, што абмежаванні на ўвоз прадукцыі з Крыма будуць знятыя праз 6 месяцаў пасля выяўлення апошняга выпадку захворвання птушыным грыпам у гэтым рэгіёне.
Як паведамлялася раней, у Крыме ў птушынай гаспадарцы 15 студзеня быў выяўлены вірус грыпу птушкі Н5N1.
“Інтэрфакс”