Беларусь застаецца сусветным лідарам па падатковай нагрузцы
Беларусь ужо не першы год запар захоўвае сусветнае лідарства па велічыні падатковай нагрузкі. У дакладзе "Doing Business 2011" наша краіна заняла апошняе, 183-е месца, паведамляе АФН. У дакуменце адзначаецца, што беларуская кампанія за год павінна выплочваць 82 розныя падатковыя выплаты. На гэта выдаткоўваецца амаль 800 гадзін. Пры гэтым у Еўропе і Цэнтральнай Азіі колькасць выплат у сярэднім складае каля 40, час на іх разлікі - крыху больш за 300 гадзін.
Агульная падатковая стаўка ў Беларусі складае 80,4% прыбытку. А ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі - 41,2%.
Агульная падатковая стаўка ў Беларусі складае 80,4% прыбытку. А ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі - 41,2%.