Беларусаў на Новы год зальюць шампанскім

Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны эканаміст "Мінскага заводу пеністых вінаў" Алена Давыдзенка. Па яе словах, на заводзе да Новага года рыхтуюцца цэлы год. Толькі ў лістападзе плануецца выпусціць амаль 1 мільён сямсот тысяч бутэлек шампанскага, столькі ж і ў снежні: Давыдзенка: "Да Новага года мы рыхтуемся цэлы год. За год мы вырабім больш за 16 мільёнаў бутэлек шампанскага. Да Новага года ў лістападзе мы плануем вырабіць амаль мільён сямсот тысяч бутэлек. План прадугледвае ў снежні выраб мільёна семісот тысяч бутэлек з шампанскім. Таму беларусы не застануцца без шампанскага".