Беларуская “палітуцякачка” ў другі раз запар стала Міс Даніі (Фота)
Беларуска Ліза Ленц другі год запар заваявала тытул “Міс Даніі”. Яна нарадзілася ў 1986 годзе ў нашай краіне, а ў 1997-м разам з бацькамі пераехала жыць ў Данію.
Бацька Лізы звярнуўся да дацкіх уладаў з просьбай падаць сям’і статус палітуцекачоў. Аднак дацкія ўлады вырашылі, што сям’я Ленцаў абсалютна не мае дачынення да палітыкі і ў 2003 годзе іх выслалі іх з краіны.
Ленцы адмовіліся вяртацца ў Беларусь, і пасля кароткачасовага знаходжання ў Латвіі і Літве вярнуліся ў Данію.
Ліза Ленц толькі два гады таму атрымала пастаянны від на жыхарства ў Даніі, і ў адпаведнасці з дацкім заканадаўствам пакуль не мае права на дацкае грамадзянства, пішуць у сваім блогу Дзмітры і Юля Гурневічы.