Беларуская раварыстка стала чэмпіёнкай свету ў каманднай гонцы

Беларуская раварыстка стала чэмпіёнкай свету ў каманднай гонцы

Беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік стала чэмпіёнкай свету ў каманднай гонцы ў складзе каманды "Velocio-SRAM", паведамляе "Прессбол".

Сусветныя спаборніцтвы адбыліся ў амерыканскім Рычмандзе. Срэбра ўзяла галандская каманда "Boels-Dolmans", якая адстала ад лідара на 6 секундаў. Бронза дасталася камандзе "Rabobank-Liv Woman", якая таксама прадстаўляе Галандыю. Яна адстала ад лідара на 56 секундаў.

Дарэчы, "Velocio-SRAM" выйграе камандную гонку на чэмпіянаце свету чацвёрты раз запар.

Фота: sport.tut.by