Беларускі дальнабойшчык правёў 54 гадзіны на палаючым пароме
З палаючага італьянскага парома Euroferry Olympia выратавалі грамадзяніна Беларусі — гэта кіроўца грузавіка з літоўскімі нумарамі, перадае грэчаскі тэлеканал Skai.
Раней паведамлялася, што грамадзянін Літвы. Аднак высветлілася, што дальнабойшчык мае беларускае грамадзянства.
Як удакладняе ТАСС, 21-гадовы беларус прабыў на палаючым пароме 54 гадзіны. Ён лічыўся зніклым без вестак. Агулам пасля эвакуацыі 280 чалавек з парома зніклымі без вестак лічыліся 12 чалавек.
Выратаванага даставілі ў бальніцу на востраве Корфу, аднак стан яго здароўя не выклікае асцярогі.
Паведамляецца, што хлопца завуць Кірыл Кірыленка. Улады Грэцыі пацвердзілі, што яго імя і прозвішча былі ў спісах пасажыраў парома.
Пажар на пароме ўспыхнуў у пятніцу. Прэс-служба МЗС Беларусі тады ж паведамляла, што з яго борта эвакуявалі чатырох беларусаў.