Беларускі футбольны трэнер Крывушэнка можа стаць "сібіраком года-2009"
Галоўны трэнер новасібірскага футбольнага клуба "Сібір" Ігар Крывушэнка прэтэндуе на званне "сібірака года" па выніках мінулага сезону, паведамляе "Советский спорт". 2 сакавіка сёмы раз стартавала інтэрнэт-галасаванне за права звацца "сібіраком года". Сярод прэтэндэнтаў – 28 чалавек, сямёра з іх стануць уладальнікамі ганаровага звання "Сібіракі-2009".
Прэтэндэнтаў вызначае Рада экспертаў, у якую ўваходзяць прадстаўнікі СМІ з розных рэгіёнаў Сібіры – ад Заходняй Сібіры да Якутыі і Забайкалля. У Крывушэнкі, які ўпершыню ў гісторыі футбольнага Новасібірска вывеў клуб у элітны дывізіён, вельмі нядрэнныя шанцы атрымаць ганаровае званне.