Беларускі лыжнік Далідовіч заваяваў "бронзу" на расійскім этапе Кубка свету

"Бронзу" заваяваў у лыжнай гонцы на 15 кіламетраў на 9-м этапе Кубка свету, які праходзіць у расійскім горадзе Рыбінск, беларус Сяргей Далідовіч. Ён разам з французам Жанам Маркам Галарам змагаўся за першае месца да самага фінішу, аднак саступіў немцу Тобіясу Ангелеру адну секунду, паведамляе Газета.ру.