Беларускі МЗС шкадуе пра маштаб і вастрыню газавага канфлікту
“Мы з жалем успрымаем, што пытанне набыло такі маштаб і вастрыню, ― заявіў на брыфінгу 24 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. ― Трэба праявіць здаровы сэнс і здольнасць канструктыўна дамаўляцца па ўсіх рознагалосных пытаннях”. Сп.Савіных выказаў спадзяванне, што неўзабаве "газавая спрэчка" знойдзе адэкватнае вырашэнне, якое адпавядае высокаму ўзроўню палітычных сяброўскіх кантактаў.