Беларускія баскетбалісткі прайгралі свой першы матч на Алімпіядзе

Беларуская жаночая баскетбольная зборная прайграла свой стартавы матч на Алімпіядзе ў Пекіне. Перамогу святкавалі чэмпіёнкі свету каманда Аўстраліі - 83:64 (19:12, 25:16, 21:22, 18:14).
Толькі ў трэцяй чвэрці беларускі, дзякуючы добрай гульні ў абароне і удалым трохачковым кідкам, здолелі скараціць перавагу суперніц да 10 ачкоў. Але чэмпіёнкі свету ўпэўнена давялі гульню да перамогі.

Найлепшай у іх складзе была Ларэн Джэксан, на рахунку якой 18 ачкоў. У беларусак Таццяны Троінай і Алены Леўчанкі - па 13 ачкоў.

11 жніўня беларускі сустракаюцца ў важным матчы са зборнай Латвіі.