Беларускія біятланісты не занялі высокіх месцаў у індывідуальных гонках
Беларускі біятланіст Сяргей Новікаў заняў 21-е месца ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў, якая прайшла ў канадскім Ванкуверы ў рамках сёмага этапу Кубка свету.
Сяргей Садоўнікаў быў 38-м, Яўген Абраменка — 40-м, Рустам Валіулін — 58-м, Аляксандр Сыман — 78-м. А ў агульным заліку лідыруе паляк Томаш Сікора — 726 ачкоў, у лепшага з беларусаў Рустама Валіуліна 32-е месца і 187 ачкоў.
Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 33-е месца ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў на этапе Кубка свету. Вольга Назарава фінішыравала 35-й, Людміла Калінчык — 39-й, Вольга Кудрашова — 43-й. У агульным заліку Кубка свету лідыруе Каці Вільхельм з Нямеччыны — 730 ачкоў, у лепшай сярод беларусак Дар'і Домрачавай 8-е месца і 535 ачкоў.
БелаПАН