Беларускія чыноўнікі шукаюць механізмы ўтрымання “элітных” кадраў

Да распрацоўкі чарговай глабальнай праграмы па недапушчэнні сыходу прафесійных кадраў за мяжу прыступілі беларускія чыноўнікі. Адзін з яе пунктаў прадугледжвае стварэнне спецыяльнага спісу прафесій, якія патрабуюць дадатковай апекі з боку дзяржавы. Эксперты адзначаюць, што Беларусь цяпер знаходзіцца на мяжы кадравага крызісу. Прычым за мяжу з’язджаюць спецыялісты, на якіх трымаецца ўся беларуская эканоміка і прамысловасць. Нашыя суседзі, найперш Расія, перавабліваюць кваліфікаваных рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікпў.

Беларускія чыноўнікі пакуль не агучваюць нават прыблізны спіс прафесій, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў “элітны” рэестр. Таксама не называюцца і механізмы, якія дзяржава можа пры неабходнасці ўжываць для ўтрымання кадраў. Вядома толькі, што ў ролі перніка можа выступіць механізм ільготнага размеркавання жылля, адзначае “Ежедневник”.