Беларускія памежнікі адкапалі ў вагоне з вуглём жывога грузіна
21-гадовы замежнік спрабаваў нелегальна патрапіць у Латвію.
Як паведамляе БелаПАН, полацкія памежнікі ўпершыню сутыкнуліся з такім спосабам перасячэння беларуска-латвійскай мяжы. Высветлілася, што грамадзянін Грузіі дабраўся да памежнай станцыі, залез у паўвагон з вуглём грузавога цягніка, закапаўся ў ім і такім чынам рушыў у бок Латвіі.
Маладога чалавека знайшлі, дзякуючы "аператыўнай інфармацыі". Грузіна выцягнулі з-пад вугалю, праводзіцца разбіральніцтва.
Фота — fototelegraf.ru