Беларускія памежнікі лаяльна адносяцца да ўкраінцаў, якіх ловяць у лясах
Беларускія памежнікі не плануюць уводзіць больш жорсткія пакаранні ў адносінах украінцаў, якія нелегальна ходзяць праз мяжу па ягады і грыбы. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце нашай краіны. Вось што кажа выконваючы абавязкі кіраўніка прэс-службы Ігар Шчацінін:
"Мы спецыяльных дадатковых захадаў не плануем... Больш жорсткіх мераў да парушальнікаў з боку Украіны, у прыватнасці, да зборшчыкаў грыбоў і ягад, не будзе".
Пра колькасць затрыманых грыбнікоў і ягаднікаў на Палессі беларускія памежнікі не паведамляюць. Паводле звестак іх украінскіх калегаў, сёлета з Беларусі было дэпартавана амаль 260 дарослых і 500 дзяцей. Яшчэ больш за 1600 чалавек украінскія памежнікі затрымалі каля самай мяжы і вярнулі назад, інфармуе "Інтэрфакс".
Аднак ні растлумачальная праца сярод насельніцтва, ні ўзмацненне мяжы не дапамагае і людзі працягваюць ляснымі сцежкамі хадзіць у Беларусь, каб зарабіць на жыццё. Беларусы, аднак, разумеюць прычыны такой з'явы і лаяльна адносяцца да нелегалаў. Ігар Шчацінін адзначае:
"Старшыня Дзяржпамежкамітэта Беларусі агучваў нашую ініцыятыву, што, разумеючы становішча гэтых грамадзян, у якіх ва Украіне няма сродкаў да існавання, мы больш-менш лаяльна да іх адносімся. Вядзем і спрошчаны парадак выдварэння, і сімвалічныя пакаранні, папярэджанні".