Беларускія памежнікі ледзь не знайшлі свіны грып у галандца
Пункт пропуску "Варшаўскі мост" быў зачынены больш як на гадзіну. Прычынай стала падазрэнне на грып A/H1N1 (свіны грып) у грамадзяніна Галандыі. Як інфармуе БЕЛТА, 22 ліпеня ў Беларусь з Польшчы на аўтамабілі ехалі грамадзянін Галандыі і двое грамадзян Беларусі. Падчас афармлення ў пункце пропуску галандзец звярнуўся ў медпункт з скаргай на галаўны боль і павышаную тэмпературу.
Усе тры падарожнікі былі адразу ж ізаляваныя і дастаўленыя ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні для абследавання і пастаноўкі дыягназу. Тым часам была зробленая дэзінфекцыя аўтамабіля і службовых памяшканняў у пункце пропуску. Для прафілактычных дзеянняў быў спынены рух у абодвух кірунках больш як на гадзіну.
Праз дзве гадзіны пасля шпіталізацыі паступіла інфармацыя, што ў грамадзяніна Галандыі і грамадзян Беларусі захворвання на свіны грып няма.