Беларускія спартоўцы ўжо заваявалі 145 алімпійскіх ліцэнзій
145 ліцэнзій, якія даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Пекіне, ужо маюць беларускія спартоўцы. Паводле словаў міністра спорту Аляксандра Грыгарава, яны заваяваныя ў
16 відах. У сямі з іх кваліфікацыйны адбор завяршыўся, а ў дзевяці яшчэ
працягваецца. Агулам плануецца заваяваць 180-200 ліцэнзій у 22-23 відах
спорту.
Да Гульняў у Пекіне рыхтуюцца зборныя па 25 відах спорту. У дзевяці відах пакуль няма ніводнай ліцэнзіі.
Нагадаем, чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Грэцыі Беларусь была прадстаўленая 151 спартоўцам у 23 відах. Беларусы заваявалі 15 медалёў (2 залатых, 6 срэбраных і 7 бронзавых).
БелаПАН