Беларускія весляры выйгралі залатыя медалі на чэмпіянаце свету
Беларусы Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў выйгралі золата ў спаборніцтвах байдарак-двоек на дыстанцыі 500 метраў на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Польшчы. Адзначым, што пачатак фінальнага заезду тройчы адкладваўся праз фальстарты. Як інфармуе БЕЛТА, сёння гэта ўжо другі залаты медаль беларускіх весляроў на сусветным форуме. Беларус Дзяніс Гаража заваяваў золата на дыстанцыі 500 метраў у спаборніцтвах канаістаў-адзіночнікаў.
Агулам на чэмпіянаце свету ў актыве беларусаў ужо 7 медалёў.
Агулам на чэмпіянаце свету ў актыве беларусаў ужо 7 медалёў.