Беларускую дыктоўку ў Гродне чытала Зінаіда Бандарэнка
У Гродне тэкст на Другой усебеларускай дыктоўцы чытала Зінаіда Бандарэнка. Мерапрыемства прысвячалася Дню Волі. Зарэгістравалася 200 чалавек. Для дыктоўкі абралі твор Рыгора Барадуліна "Ў куце жыў Бог" пра Вялікдзень. Многія пісалі, трымаючы аркушы на каленках. Месца за сталамі ў памяшканні ААТ "Палоніка" ў Гродне хапіла не ўсім. Затое кожны атрымаў на памяць асадкі з надпісам “Будзьма з мовай! Гародня, 22.03.2009” і наборы паштовак "Гародня - другая сталіца БНР".
А калі ўсе здалі тэксты на праверку, арганізатары пачаставалі кожнага кавалкам "інтэграцыйнага" торту. Тортаў было два, іх замовілі ў прыватнай кулінарыі. Удзельнічалі ў дыктоўцы і малыя дзеці, і сталыя прафесары, і энергетыкі, і настаўніцы рускай мовы.