Сёння беларусы будуць збіраць "Кубік Рубіка"... нагамі

Удзел у спаборніцтвах возьмуць прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Арменіі, Латвіі, Расіі. Праграмай прадугледжанае хуткаснае збіранне кубіка двума рукамі, адной рукой, усляпую і... нагамі. Падчас спаборніцтваў будзе выкарыстаны "Кубік Рубіка" стандартных памераў, паведамляюць мясцовыя СМІ.



Нагадаем, "Кубік Рубіка" альбо "Кубік-рубік" — гэта механічная галаваломка, якую ў 1974 годзе вынайшаў венгерскі скульптар Эрнё Рубік. Задача гульца ў тым, каб, паварочваючы грані куба, вярнуць яго ў першапачатковы стан, калі кожная з граняў складаецца з квадратаў аднаго колеру.




Фота — volynpost.com