Беларусы купілі валюты ў банкаў на паўмільярда долараў больш, чым прадалі

Беларусы ў студзені-верасні купілі валюты ў банкаў на паўмільярда долараў больш, чым прадалі. Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі паведамляе, што насельніцтва купіла 3 мільярды 725 мільёнаў долараў, а здалі ў абменнікі толькі 3 мільярды 259 мільёнаў долараў.

Летась у аналагічны перыяд пакупка наяўнай валюты насельніцтвам перавысіла аб’ёмы валюты, якая прадавалася, на 584,2 млн долараў.

ИТАР-ТАСС