Беларусы сталі больш захоўваць зберажэнняў на валютных рахунках

На валютных рахунках сталі больш захоўваць зберажэнняў беларусы. Такую тэндэнцыю адзначаюць у Нацыянальным банку. Яшчэ ў пачатку года грошы з валютных рахункаў актыўна забіралі. Банкіры сцвярджаюць, што сітуацыя змянілася ў ліпені. Стаўка рэфінансавання пачала зніжацца, а адначасова і адсотак па рублёвых укладах. Пры гэтым патаннелі крэдыты.

Тэлеканал АНТ адзначае, што эксперты па-ранейшаму раяць беларусам захоўваць грошы ў трох валютах.