Беларусы выдаткавалі на навагоднія тавары амаль 19 млрд рублёў
У Беларусі ў перадсвяточныя і святочныя дні было прададзена елачных цацак, упрыгожванняў, карнавальных касцюмаў, елак і тавараў з навагодняй тэматыкай на 18,8 млрд рублёў. Такую лічбу агучыла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч. У пераднавагоднія і навагоднія святы беларусы купілі 4,3 тысячы т кулінарных, кандытарскіх і мучных вырабаў і паўфабрыкатаў, выпрацаваных прадпрыемствамі грамадскага харчавання. На гэта, па звестках "Інтэрфакса", было выдаткавана 47,2 млрд рублёў.
Па словах спадарыні Наркевіч, у IV квартале на ўнутраны рынак было пастаўлена 4,4 млн бутэлек шампанскага і каля 1,7 млн шт. навагодніх падарункаў.
Па словах спадарыні Наркевіч, у IV квартале на ўнутраны рынак было пастаўлена 4,4 млн бутэлек шампанскага і каля 1,7 млн шт. навагодніх падарункаў.