Беларусы, якія едуць на чэмпіянат свету па хакею, атрымаюць візы спрошчана

Прапанову па лібералізацыі працэдуры прадастаўлення ўязных візаў для балельшчыкаў з Беларусі, Расіі і Казахстана накіравалі ў МЗС Нямеччыны арганізатары чэмпіянату свету па хакею з шайбай, які пройдзе ў траўні ў гэтай краіне. Такую заяву зрабіў генсек Нямецкага хакейнага саюза і кіраўнік аргкамітэта па правядзенні чэмпіянату Франц Райндль, паведамляе ИТАР-ТАСС.  "Усе балельшчыкі, якім патрабуецца віза для ўезду ў Нямеччыну — не толькі расіяне, але і, напрыклад, жыхары Беларусі і Казахстана — могуць разлічваць на пэўныя прэферэнцыі і асаблівыя ўмовы. Іх заявы будуць разглядацца ў паскораным рэжыме, магчыма, нават у аэрапортах", — сказаў Франц Райндль.