"Белнафтахім" хоча павысіць кошт бензіну на 5%, дызпаліва на 15%
"Белнафтахім" прапаноўвае падвысіць кошт бензіну на ўнутраным рынку на 5%, дызпаліва — на 15%. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Адашкевіч. Такое рашэнне могуць прыняць ужо на гэтым тыдні. "Белнафтахім" лічыць неабходным павысіць унутраныя кошты на нафтапрадукты, бо павялічыліся кошты нафты на сусветным рынку.
Дарэчы, у снежні 2007 года цэны на нафтапрадукты былі павышаныя ў сярэднім на 4,7%. Агулам у 2007 г. цэны на нафтапрадукты падвышаліся 4 разы. Гадавы рост цэнаў склаў 19,4%.
Дарэчы, у снежні 2007 года цэны на нафтапрадукты былі павышаныя ў сярэднім на 4,7%. Агулам у 2007 г. цэны на нафтапрадукты падвышаліся 4 разы. Гадавы рост цэнаў склаў 19,4%.