“Белпошта” адмовілася вярнуць у падпіску незалежныя газеты

“Белпошта” адмовілася ўключыць у падпісны каталог на другое паўгоддзе 2009 года недзяржаўную грамадска-палітычную газету “СНплюс. Свободные новости плюс”.
Пра гэта 11 жніўня галоўны рэдактар газеты Васіль Зданюк даведаўся з ліста за подпісам гендырэктара “Белпошты” Юрыя Комара, які прыйшоў у адказ на просьбу вярнуць выданне ў падпіску.

Па яго словах, “Белпошта” сама вырашае, каго будзе распаўсюджваць, таму мае права адмаўляць любому выданню. Такі ж адказ атрымала рэдакцыя газеты “Ганцавіцкі час”.

Цікава, што “Белпошта” адмовілася вяртаць гэтыя газеты пасля рэкамендацыі грамадскай каардынацыйнай Рады па СМІ, якую ўзначальвае Павел Якубовіч.

Як нагадвае Беларуская асацыяцыя журналістаў, на сёння толькі адна газета, “Бобруйский курьер” са “спісу 13-і” аднавіла супрацоўніцтва з дзяржаўным распаўсюджвальнікам пасля рэкамендацыі грамадскай Рады па СМІ.